belgreens.org: Архіў сайта з 2007 да 2020 года

Бягучы сайт тут greenparty.by

Youth

Маладыя людзі - вынаходнікі, рухавікі зменаў. Яны будучыня Еўропы. Мы хочам быць пэўнымі, што маладыя еўрапейцы маюць выгоды ад вышэйшай адукацыі, добрыя магчымасці працаўладкавання і могуць граць актыўную ролю ў грамадстве без аніякіх абмежаванняў па ўсёй Еўропе.

Эканамічны крызіс найбольш паўплываў на моладзь. Падтрымка моладзі ў Еўропе за апошнія гады падвысілася на 23%. У некаторых краінах - у асноўным на поўдні Еўропы - больш як 50% маладых людзей не працуюць і не атрымліваюць адукацыю. Шмат моладзі адчуваюць, што не ўплываюць на тое, што адбываецца ў Еўропе.

Мы хочам павялічыць перспектывы працаўладкавання моладзі і яе ўдзел у жыцці грамадства. Мы хочам бачыць узважаны ўнёсак у стварэнне працоўных месцаў, кшталту Гарантыі для Моладзі (Youth Guarantee), каб быць пэўнымі, што  маладыя людзі могуць знайсці працу ці месца вучобы не больш як за чатыры месяцы. Мы таксама хочам ведаць, што яны атрымаюць годную працу. Мы хочам скончыць з такімі несправядлівымі схемамі працаўладкавання, як неаплочваемая практыка, праз падтрымку Праграмы якасці ў стажыраванні (Quality Framework on Traineeship). Таксама мы працягнем змагацца з моладзевай беднатой і дамагацца больш сацыяльных прывілеяў для моладзі, што мае ў гэтым патрэбу.

Маладыя людзі маюць права быць пачутымі. Першаснай сваёй задачай мы паставілі зніжэнне электаральнага ўзросту да 16, бо мы верым, што моладзь мусіць мець слова ў пытаннях, якія на яе ўплываюць. Мы ўпэўненыя, што электаральны ўзрост мусіць быць зменьшаны да 16 год для ўсіх выбараў у Еўропе, каб быць упэўненымі, што маладыя грамадзяне пачутыя. Палітычны актывізм будуе палітычную свядомасць і спрыяе сталай уцягнутасці ў палітычны працэс. Грунтуючыся на гэтым, мы хочам пабачыць падтрымку моладзевых праграмаў з боку ЕС, асабліва тых, што арыентаваныя на традыцыйна выключаныя супольнасці.