belgreens.org: Архіў сайта з 2007 да 2020 года

Бягучы сайт тут greenparty.by

Девыя

  • Навіны
    18 April 2013

    Левы фланг апазіцыі паказвае прыклад аб'яднання

    Кіраўнікі Беларускай партыі "Зялёныя" (БПЗ) Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» і аргкамітэта па стварэнні Беларускай партыі працы (БПП) на прэс-канферэнцыі 17 красавіка ў Мінску заявілі, што не выключаюць вылучэння свайго сумеснага кандыдата для ўдзелу ў маючых адбыцца палітычных кампаніях , перадае БелаПАН.

    Па словах намесніка старшыні партыі "Справядлівы свет" Валерыя Ухналёва, цяпер прыхільнікі левых сіл разважаюць, "як падысці з адзіным пасланнем да выбаршчыкаў на мясцовых выбарах, і ці могуць левыя сілы кансалідавацца і выступіць на прэзідэнцкіх выбарах у 2015 годзе са сваім левым кандыдатам, або выставіць левага кандыдата для вызначэння адзінага кандыдата дэмакратычных сіл ".