belgreens.org: Архіў сайта з 2007 да 2020 года

Бягучы сайт тут greenparty.by

Палітыка

  • Навіны
    22 May 2013

    Паседжанне Цэнтральнага Савету БПЗ

    19-га мая ў Мінску адбылося паседжанне Цэнтральнага Савету БПЗ. На сустрэчы былі абмеркаваныя шэраг пытанняў – актуальная грамадска-палітычная стуацыя, падрыхтоўка да мясцовых выбараў, кааперацыя з левымі партымі і прафсаюзамі ў рамках Платформы левых сіл, маладзёвая секцыя. Па выніках дыскусіі і галасавання былі прынятыя наступныя рашэнні

    - Стварыць камісію па удзелу БПЗ у мясцовых выбарах 2014-га году.

    - Заснаваць арганізацыю маладых зялёных.  Стварыць камітэт па падрыхтоўцы статуту і ўстаноўчага збору моладзевай арганізацыі БПЗ Да першага верасня 2011 года распрацаваць праект уставу арганізацыі Да 15 верасня правесці ўстаноўчы збор моладзевай арганізацыі

    - Накіраваць у склад Беларускага Экалагічнага Камітэта назіральніка ад БПЗ.

  • Навіны
    17 May 2013

    Дзмітрый Кучук: «Левыя» гатовы адмовіцца ад амбіцыяў”.

    Прапануем запіс праграмы “Два на два” (канал Белсат) з удзелам намесніка старшыні БПЗ Дзмітрыя Кучука. Разам з старшынёй БСДП (Грамада) Ірынай Вештард Дзмітрый Кучук разважае пра палітычныя актуальіі, пачатак працэса кааперацыі левый сіл, фармат і перспектывы такога аб’яднання.

     

    Глядзець праграму можна тут

     

    Прэс-служба Беларускай Партыі Зялёных

  • Навіны
    21 April 2013

    Зламаць дамінацыю правых у апазіцыі

    Уплывовае расійскае выданне Коммерсантъ піша пра пачатак дыялогу беларускіх левых, ініцытарам якога былі таксама Зялёныя.

    Коммерсантъ: Левыя партыі Беларусі вырашылі стварыць адзіную кааліцыю. Яе ініцыятары лічаць такі крок вельмі актуальным з улікам пагаршэння сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне і рыхтуюцца вылучыць адзінага кандыдата на маючых адбыцца ў 2015 годзе прэзідэнцкіх выбарах.

    У новай кааліцыі  Беларуская Сацыял-дэмакратычная партыя ("Грамада"), Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" Беларуская партыя "Зялёныя" і Беларуская партыя працоўных.

    Лідэр "Зялёных" Юры Глушакоў патлумачыў «Коммерсанту», што стварэннем новай кааліцыі левыя будуць дамагацца злому дамінацыі правых у беларускай апазіцыі.

  • Навіны
    03 April 2013

    Зялёныя - трэцяя па папулярнасці партыя

    Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (Вільнюс) высвятліў рэйтынгі палітычных партый і рухаў краіны. Задаваліся адкрытае і закрытае пытанне: "Калі б заўтра адбыліся парламенцкія выбары, за кандыдатаў якіх з палітычных партыяў ці рухаў Вы б прагаласавалі?".

    Пры адказах на закрыты пытанне, калі рэспандэнтам прапаноўваўся спіс партый і рухаў разам з прозвішчамі іх лідараў, рэйтынгі атрымаліся вышэй, пішуць "Мы".