belgreens.org: Архіў сайта з 2007 да 2020 года

Бягучы сайт тут greenparty.by

Юрый Глушакоў

  • Навіны
    27 March 2013

    Юрый Глушакоў: "шматгаловая" прэзідэнцкая кампанія атрымалася яскравей "двухгаловай"

    Інтэрв’ю першага намесніка БПЗ Юрыя Глушакова выданню “Беларускі Партызан”

    - Ваша палітычная кар'ера (агульнанацыянальнага плана) апынулася як бліскучай, гэтак і хуткабежнай. Некалькі месяцаў напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі 2010 года Вы правялі, што называецца, у святле юпітэраў, але атрымаўшы прыз самага сумленнага палітыка, сышлі ў цень. Як склаўся Ваша лёс пасля?

    - Казаць аб "палітычнай кар'еры" я магу толькі ў двукоссях. Нават у краінах «развітой дэмакратыі» прафесія "палітык", на мой погляд, з'яўляецца вельмі спецыфічнай працай. Ва ўмовах Беларусі - удвая.

  • Навіны
    21 February 2013

    Праблему перанасялення Мінску нельга вырашыць за кошт гарадоў-спадарожнікаў

    Юрый Глушакоў, намеснік старшыні БПЗ прыняў удзел ў апытанні выдання  Белгазета - "Ці жадаеце Вы жыць у горадзе-спадарожніку?".

    Юрый Глушакоў: "Не. Нічога супраць іх я не маю, гэта толькі сімвал архітэктурна-горадабудаўнічага прагрэсу. Але практыка, якая склалася ў будаўніцтве такіх гарадоў у Беларусі, не вельмі ўдалая. Інфраструктуры часам амаль не развітая, людзі скардзяцца на праблемы з транспартам, школамі. Зразумела, чаму так адбываецца: ніхто не хоча марнаваць бюджэтныя грошы на тое, каб зрабіць інфраструктуру буйнога горада ў паменшаным фармаце.