belgreens.org: Архіў сайта з 2007 да 2020 года

Бягучы сайт тут greenparty.by

Зялёныя падтрымаюць кандыдата-тунеядца

Цэнтральны савет Беларускай партыі “Зялёныя” прыняў рашэнне падтрымаць на надыходзячых прэзідэнцкіх выбарах 2015 незалежнага кандыдата-самавылучэнца Юрыя Шульгана.

Юрый Віктаравіч Шульган – “тунеядзец у дэкрэце” як ён сябе называе – вось ужо 15 гадоў як нідзе афіцыйна нідзе не працуе. Прыняты нядаўна Дэкрэт аб тунеядцах стымуляваў яго як свядомага грамадзяніна да актыўных пошукаў вобласці працоўнай дзейнасці, таму на выбары ён ідзе з адзінай мэтай – працаўладкавацца на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Юрый Віктаравіч упэўнены, што яму па сілах заняць гэту вакансію, якая адкрываецца ў рамках выбараў.

 “Мая кампанія ў тым ліку закліканая пераканаць кожнага тунеядца, што ён можа знайсці сваё працоўнае месца пад сонцам і ўліцца ў армію падаткаплацельшчыкаў”, – лічыць кандыдат-тунеядзец.

У бліжэйшы час у штаб-кватэры БПЗ плануецца прэс-канферэнцыя Юрыя Шульгана, на якой прэтэндэнт у прэзідэнты і сябры ягонага выбырчага штабу падрабязна адкажуць на ўсе пытанні аўдыторыі.