belgreens.org: Архіў сайта з 2007 да 2020 года

Бягучы сайт тут greenparty.by

“Знішчэнне лесу можа абярнуцца сур'ёзнымі праблемамі для будучых пакаленняў"

Першы намеснік старшыні БПЗ Юрый Глушакоў пракаментаваў выданню Комсомольская правда в Беларуси план ураду павялічыць экспарт драўніны.

Непасрэдна чыноўнікі плануюць павялічыць аб'ём нарыхтоўкі драўніны за кошт скарачэння колькасці  лясоў першай катэгорыі ( гэта значыць самых старых і каштоўных ) . Зараз такімі будуць лічыцца не 51 % усіх лясоў , а ўсяго толькі 35%.

Юрый Глушакоў каментуе ініцыятыву Саўміну: “Каб захаваць стары лес , трэба выконваць баланс: адны дрэвы высеклі - іншыя падсадзілі . А яго знішчэнне можа абярнуцца сур'ёзнымі праблемамі для будучых пакаленняў. Не дапушчальна , каб на першае месца  ставіліся грошы, а не патрэба людзей мець  здаровае экалагічнае асяроддзе. Было б не так крыўдна , калі б гэты лес перапрацоўваюся ў нас і сыходзіў за мяжу ў выглядзе гатовых вырабаў. Гэта прынесла б эканоміцы вялікі прыбытак. Але часта лес мы прадаем у выглядзе піламатэрыялаў і за не вельмі вялікія грошы”.

Прэс служба Беларускай Партыі Зялёных