belgreens.org: Архіў сайта з 2007 да 2020 года

Бягучы сайт тут greenparty.by

Сацыяльна-адказнае прадпрымальніцтва

26-га ліпеня  ў горадзе Ветка ( Гомельская вобласць) у дзіцчым садку  № 4 у рамках дабрачыннай акцыі была пастаўлена сістэма ачысткі вады.

Акцыя праведзена гомельскім актывістам Партыі Зялёных Пятром Філонам, і з'яўляецца наступствам, арганізаваных ім у рамках яго прадпрымальніцкай дзейнасці, турыстычных экскурсій ў Прыпяць і на Чарнобыльскую АЭС.

 Пасля кожнай з такога кшталту паездак у адным з дзіцячых садкоў ці школе для пацярпелых ад  аварыі на Чарнобыльскай АЭС раёнах будуць ўсталёўвацца фільтры для вады ў сталовых. У Веткаўскім раёне абсталяваная сп. Філонам кухня  першая, на якой  цяпер ёсць сучасныя фільтры.

Экскурсіі ў Чарнобыльскую зону ўжо атрымалі шмат станоўчых водгукаў, а з улікам дабрачыннай дзйнасці сталі таксама прыкладам «сацыяльна-адказнага прадпрымальніцтва».

Нагадаем, што экскурсііў чарнобыльскую зону  арганізуюцца з гэтага лета. Акрамя ўсяго  гэта першыя экскурсіі, якія арганізуюцца з Беларусі наўпрост праз адміністрацыю зоны адчужэння, а не праз кіеўскія фірмы.

Прэс-служба Беларускай Партыі Зяленых