belgreens.org: Архіў сайта з 2007 да 2020 года

Бягучы сайт тут greenparty.by

Карэеў не карае

27 лютага адбылася прамая лінія з кіраўнікамі сілавых ведамстваў рэспублікі.

Першым, з 10.00 да 11.00 на тэлефонныя званкі павінен быў адказваць міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Жадобін Юры Віктаравіч. Як гэта ні дзіўнае, гадзінныя спробы датэлефанавацца не завершыліся поспехам: услед за парай доўгіх гудкоў нехта сістэматычна «скідаў» выклік на кароткія. Задаць пытанне сталаму раптоўна вядомым генералу танкавых войскаў так і не атрымалася.

З 11.00 да поўдня эстафету камунікавання з грамадзянамі «падхапляла» міністэрства ўнутраных спраў у асобе намесніка міністра, камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Беларусі палкоўніка Карэева Юрыя Хаджымуратавіча. Засноўваючыся на «досведзе» Мінабароны, вялікай надзеі на адказ не было. Аднак адразу пасля першага гудка бадзёры голас у трубцы адрапартаваў: «Міністэрства Абароны Рэспублікі Беларусь. Добры дзень, што вы хацелі?» Пасля развязкі некаторых фармальнасцяў і пары хвілін чакання, злучылі наўпроста з намеснікам міністра абароны. Пытанне задаваў эксперт партыі «Зялёныя» Савіч Віктар.

У выніку кароткай гутаркі, асноўнай тэмай якой было абрана асабістае дачыненне камандуючага ўнутранымі войскамі МУС да сітуацыі ў краіне і ўжывання сілавога метаду разгону дэманстрацый, Карэеў падкрэсліў, што сітуацыя ў краіне стабільная. «Цяпер у нас значна спакайней, чым у некаторых іншых дзяржавах, чым было ў нас раней» - адзначыў Юры Хаджымуратавіч. Палкоўнік таксама выказаў гатовасць ужыць сілу, але толькі на законных падставах. «Мы не толькі міліцыю, мы і войскі ўжывем, але толькі калі гэтага запатрабуе закон» - адмыслова падкрэсліў камандуючы ўнутранымі войскамі МУС Беларусі.

Кіраўніцтву партыі "Зялёныя" застаецца спадзявацца на знакамітую цвёрдасць "слова афіцэра"

Прэс-служба Беларускай партыі Зялёных