belgreens.org: Архіў сайта з 2007 да 2020 года

Бягучы сайт тут greenparty.by

Выбары-выбары, кандыдаты-кібаргі!

Актывіст БПЗ Яўген Герасіменка разважае пра магчымы фармат удзелу партыі ў прэзідэнцкай кампании 2015-га году.

Кібаргі ці робаты, напэўна, адзіныя, хто здолеюць вытрымаць той узровень гвалту і рэпрэсіяў, які належыць трываць кандыдатам у прэзідэнты ў 2015 годзе.
На двары 21-е стагоддзе: нават сам працэсс выбараў прапануюць арганізаваць у інтэрнэце, мо і кандыдаты павінны быць адпаведныя?

Калі разглядаць лідараў палітычных рухаў Беларусі як патэнцыйных кандыдатаў у 2015 годзе, то некаторыя аналогіі з робатамі ўсёж назіраюцца. Яны, як бездушныя машыны, непахісна трываюць  любыя рэпрэсіі з боку ўладаў, паўтараючы адны і тыя ж словы, быццам магнітафон на рэпіце: Актыўны байкот! Пасіўны байкот! Аб’яднацца! Зняцца! і г.д.

Здаецца толькі вар’ят не бачыць перасьцярог у паслядоўным выкананьні заіржавелага сцэнару прэзідэнскіх выбараў па-беларуску. Але не вельмі шмат альтэрнатыўных сцэнароў мелькае ў медыя-прасторы. Спадзяюся, што ніжэй прыведзенныя радкі будуць карысныя для змены існай сітуацыі ў станоўчым накірунку.

На мой суб’ектыўны погляд, у такой краіне як Беларусь даволі цяжка, а часцей безсэнсоўна аб’ядноўваць супрацьлеглыя бакі ў адзін “кацёл”, як таго патрабуюць падчас дэбатаў пра адзінага.  А калі звярнуць увагу на індэкс папулярнасьці ў народзе ўсіх тых палітычных рухаў, што спрабуюць  аб’яднацца, то ў выніку гэта выглядае як марнаванне часу. На пяпярэдніх  дэмакратычных выбарах у 1994 годзе перамог усім вядомы кандыдат, які ня меў сярод сваіх шэрагоўцаў палітыкаў з супрацьлеглых палітычных рухаў, затое меў наменклатурны апарат, здольны адзін раз у гісторыі незалежнай Беларусі пакрыць усе ўчасткі для галасавання адпаведнай колькасцю назіральнікаў. Акрамя назіральнікаў, ён здолеў перацягнуць на свой бок самы важны складнік посьпеху, а менавіта – большасць выбаршчыкаў. Відавочна, што гэта адбылося дзякуючы нейкай “харызме” і празмернаму папулізму, але крочым далей.

Лех Валенса сваім тыумфам абавязаны яго апарату складзенаму з шырокіх колаў прафсаюзаў. Ці ўваходзілі прадстаўнікі супрацьлеглых палітычных рухаў у тыя прафсаюзы – складана казаць, бо дакладна акрэсліных рухаў той пары не так шмат. Але пасьля ўзбуйненьня супраціву і ўтварэньня руху Салідарнасць (Solidarność) у яго ўваходзілі амаль усе палітычна актыўныя жыхары Польшчы, зацікаўленыя ў пераменах і ўтварэньні дэмакратычнага строю з празрыстымі выбарамі і іншымі інструментамі палітычнай барадзьбы.

На сёньня ў Беларусі сфармулявана адзіная мэта сярод усіх палітычных колаў – гэта дэмакратычныя выбары і зьмена ўлады. Каб яе дасягнуць, неабходны каталізатар: палітычная партыя, рух ці то фракцыя з некалькіх партый  адзінага вектару,  як, напрыклад, “Зялёныя” і “БСДП-Г”, але абавязкова ў звязку з шматлюдным апаратам роўным па магутнасьці адміністрацыйнаму рэсурсу Лукашэнка. Дзеля прыкладу, патэнцыйным рэсурсам для ўтварэньня такога апарату валодаюць “Беларускі саюз прадпрымальнікаў” ці “Незалежныя прафсаюзы Беларусі”.

Пасьля ўтварэння моцнага апарату, патэнцыйна здольнага пакрыць усе выбарчыя ўчасткі назіральнікамі на выбарах-2015, можна піарыць стварэньне віртуальнай базы дадзеных з фота ўсіх асоб, датычных да ажыцьцяўленьня фальсіфікацый на выбарчых участках. Падчас апошніх гадоў кіраваньня непахіснага прэзідэнта гэта можа быць моцнай картай у гульне пад назвай “Выбары”, так як рэальная магчымасць угалоўнай адказнасьці ў будучыні можа ашчадзіць настаўнікаў школ ад фальсіфікацый.

А ўжо пры наяўнасьці сапраўды моцнай палітычнай арганізацыі, харызматычнага і не скампраметаванага лідара можна разлічваць на далучэньне ў перадвыбарчым працэссе супрацьлеглых палітычных колаў да адной плыні, так як галоўная мэта была і застаецца адзінай.

Прэс-службе Беларускай Партыі Зялёных