belgreens.org: Архіў сайта з 2007 да 2020 года

Бягучы сайт тут greenparty.by

За кошт АЭС можна усіх беларусаў забяспечыць кватэрамі

Інтернет выданне onliner.by апублікавала фрагменты выступу прафесара Георгія Лепіна на прэс-кансферэнцыі беларускай Партыі Зялёных, якая адбылася 10 кастрычніка і была прысвечаная розным аспектам будаўніцтва АЭС у Беларусі.

Выданне піша:

Падчас  прэс-канферэнцыі прафесар Георгій Лепін, доктар тэхнічных навук, задаўся пытаннем, што цяпер мае зрабіць Беларусь, каб ствараць у сябе атамную станцыю?

"Першае: трэба мець праект. Наколькі нам вядома, такога праекта няма. Больш таго, у Беларусі няма ніводнага адмыслоўца, які мог бы не толькі распрацоўваць праект, але і кантраляваць. Далей. Для будаўніцтва патрэбныя адмыслоўцы. Калі хтосьці працаваў на АЭС, можа пацвердзіць - атамныя станцыі нашмат складаней цеплавых. Я прабыў у Чарнобылі 6 гадоў, але не магу сказаць, што за гэты час паспеў вывучыць увесь 4-й энергаблок. Для будаўніцтва новай станцыі няма такіх адмыслоўцаў", - распавёў Лепін.

Па яго словах, кіраўніцтва краіны спадзяецца на маладых адмыслоўцаў, якіх цяпер набралі ў ВНУ. "Гэта хлусня, - лічыць Лепін. - Гэтыя адмыслоўцы павінны хоць бы дзесяць гадоў прапрацаваць на працуючых аб'ектах - толькі потым яны могуць прыязджаць у Астравец"

Прафесар не разумее, на якіх дадзеных будуюцца публікацыі пра народную падтрымку будаўніцтва АЭС у Беларусі. "За будаўніцтва атамнай станцыі ў нас выступала раней парадку 6%. А цяпер заяўляюць, што больш паловы насельніцтва падтрымліваюць. Якім чынам?" - дзівіцца Лепін.

Акрамя таго, па словах навукоўца, у Беларусі няма магутных ліній электраперадач: "Дзе гэтыя сеткі, як прадаваць энергію за мяжу? Хто будзе хапацца за нашу электраэнергію? Ідуць гутаркі, што атамная энергія танная. Але насамрэч яна самая дарагая - 20-25 цэнтаў за квт/ч. На цеплавых станцыях кошт 4-5 цэнтаў за квт/ч. Нават сонечная энергія дайшла цяпер да ўзроўня 4 цэнтаў за квт/ч".

Лепін сцвярджае: мінімальны кошт аднаго рэактара каля 10 млрд еўра. "Гэта мінімум. А ў нас размахваюць: 2-3 рэактары. Адкуль у нас у краіне 20-30 млрд еўра? На чым будзе эканоміць дзяржаву? Цяпер ідзе шмат гутарак, што людзей выключаюць з чаргі на жыллё. Калі замест гэтай атамнай станцыі будаваць жылыя хаты - мы праз некалькі гадоў усіх беларусаў забяспечым кватэрамі", - падкрэсліў прафесар.

Арыгінал публікацыі тут

Прэс-служба Беларуская Партыі Зялёных