belgreens.org: Архіў сайта з 2007 да 2020 года

Бягучы сайт тут greenparty.by

Пра рэформу траспартнай інфраструктуры

Мінск мусіць быць цэнтральным транспартным вузлом усходняй Еўропы.  Але дзеля гэтага неабходна зрабіць некалькі палітычных крокаў.

Калі не звяртаць увагі на існае эканамічнае і палітычнае палажэнне спраў у сферы міжнароднага транспартнага злучэння нашай краіны з краінамі-суседзямі. То можна было б паразважаць над тым як бы яна выглядала калі б не існыя “Но!”.

Еўрапейскія авіякампанія, зыходзячы з міжнародных норм і эканамічных падставаў, хутчэй за ўсё не будуць выконваць рэйс з адной кропкі ў другую, калі закладзенную адлегласць можна пераадолець на цягніку менш чым за тры гадзіны. Дарэчы, авіярэйсы, кшталту Мінск-Вільня, эканамічна  менш цікавыя з-за магчымай альтэрнатывы хуткаснага чыгуначнага паведамлення.

Усходнія сталіцы Еўропы знаходзяца на самай мінімальнай і карыснай адлегласці ад Мінску, я маю на ўвазе: Варшаву, Кіеў, Вільню, Рыгу, Таллін і Маскву з Санкт-Пецярбургам. Калі б нашае палітычнае кіраўніцтва зрабіла пэўныя крокі па упразденні візавых абмежаванняў для грамадзян ЕС (Еўрапейскім Саюзам) і пры гэтым захавала бы празрыстую мяжу з Расеяй, упраздніла бы мытны і пагранічны кантроль для фізічных асоб з Украінай, то мы бы атрымоўвалі вялікія эканамічныя дзевідзенты ад нашай траспартнай галіны штогод.

Авіакампаніі, што працуюць у Беларусі маглі б адчыняць рэйсы з шматлікіх краін свету на больш танных умовах чым канкурэнты з замежжа, бо мелі бы большы абарот з-за наяўнасці перасадачных рэйсаў і чыгуначных маршрутаў у суседнія сталіцы. Такім шляхам Мінск стаў бы вялікім траспартным і лагістычным цэнтрам.

Каб падцвердзіць мае словы можна прывесці прыклад апошняга поспеха Белавіі, а менавіта, сумесны з авіякампаніяй “Сібір”рэйс у Новасібірск. Значная колькасць пасажыраў гэтага рэйсу былі транзіцёрамі, яны ехалі праз Мінск у Парыж, Прагу, Калінінград, Рыгу, і Кіеў. І гэта толькі рух з усходу на захад, а калі прыбраць візавыя перашкоды пра якія я пісаў вышэй, то можна было б наладзіць рух з захаду на ўсход, які з-за плацёжаздольнасці еўрапейцаў больш прыбытковы.

Ці ёсць зараз сэнс казаць пра карысць аднаўлення траспартнай інфраструктуры Беларусі? Пра пралажэнне еўрапейскай шырыні рэяк з Мінску да Берасця, каб не губляць час у чыгуначным паведамленні з Варшавай? Пра ўвядзенне хуткасных цягнікоў і рэканструкцыю рэяк на паведамленні з Вільняй і Рыгай - буйнымі траспарнымі вузламі Паўночнай Еўропы? Пра увядзенне лагістычных цэнтраў у Мінску вядучых міжнародных кампаній?

Здаецца што не, нема сэнсу зараз пра гэта казаць, бо ўсе апісаныя новаўводзіны магчымы толькі пасля палітычнай волі нашага кіраўніцтва.

Прэс-служба Беларускай Партыі Зялёныя