belgreens.org: Архіў сайта з 2007 да 2020 года

Бягучы сайт тут greenparty.by

Невядомыя спрабавалі патрапіць ў кватэру Ўладзіміра Валодзіна

25 красавіка ў кватэру сябра Цэнтральнага Савету  Беларускай партыі "Зялёныя" эколага і гісторыка Ўладзіміра Валодзіна ў Мінску спрабавалі патрапіць невядомыя, - піша агенцтва БЕЛаПАН.

У кватэры Валодзіна, па яго словах у той момант знаходзіліся яго знаёмыя - грамадзянін Беларусі і дзве грамадзянкі Расіі. "Калі невядомыя пачалі моцна біць у дзверы, імітуючы спробу яе выбіць, яны спалохаліся і выклікалі міліцыю. Прыбылыя супрацоўнікі суседняга апорнага пункта вырашылі правесці праверку пашпартоў, - распавёў Володзін. - У  грамадзянак Расеі  забралі пашпарты быццам за парушэнне пашпартнага рэжыму. Яны не затрыманы і сёння паедуць забіраць дакументы і спрабаваць даказаць, што нічога не парушалі".

Володзін. удакладніў, што на момант інцыдэнту яго самога ў кватэры не было."У маю кватэру традыцыйна напярэдадні акцый прыходзяць розныя персанажы як у форме, так і без яе. Па досведзе іншых людзей я ведаю, што прыходзяць затрымоўваць перад акцыямі, таму ў такія дні я дома проста не бываю", - адзначыў ён.

Цяперашні візіт супрацоўнікаў сілавых структур Володзін. Звязвае звязвае з акцыяй  "Чарнобыльскі шлях - 2012".

Прэс-служба Беларускай Партыі Зяленых