belgreens.org: Архіў сайта з 2007 да 2020 года

Бягучы сайт тут greenparty.by

Дэмакратыя

  • Люстэрка прэсы
    15 ліпеня 2013

    У чым сапраўдная трагедыя?

    Гомельскае афіцыйнае выданне “Советский район” дзіўным чынам  пракаментавала асабістую камерцыйную  ініцытыву сябры БПЗ Пятра Філона. Публікуем матэрыял з газеты ( у аргінальным фармаце) і каментар героя публікацыі.

  • Навіны
    24 чэрвеня 2013

    Зялёным мала Бангалора

    Інтэрнет выданне «Товарищ.online» пра ініцыятыву Беларускай партыі "Зялёныя" -  стварыць у Мінску вольную дыскусійную пляцоўку.

    Адпаведны звароту, які партыя прыняла 20-га чэрвеня."Зялёныя" інфармуюць Мінгарсавет пра тое, што Маскоўская гарадская Дума яшчэ ў канцы мінулага года падрыхтавала і прыняла шэраг змяненняў у Закон Масквы «Аб забеспячэнні умоў рэалізацыі права грамадзян Расійскай Федэрацыі на правядзенне ў горадзе Маскве сходаў, мітынгаў, дэманстрацый, шэсцяў і пікетаваньняў». Мэтай ўнясення змяненняў стала стварэнне «спецыяльна адведзеных месцаў» для калектыўнага абмеркавання грамадска значных пытанняў і выразу грамадскіх настрояў.

  • Навіны
    17 чэрвеня 2013

    Зялёныя заклікаюць сталічныя ўлады стварыць у Мінску Гайд-парк.

    Зварот Беларускай Партыі Зялёных (БПЗ) да дэпутатаў Мінскага гарадскога Савета

    Паважаныя дэпутаты,

    Як вядома, Маскоўская гарадская Дума яшчэ ў канцы мінулага года падрыхтавала і прыняла шэраг змяненняў у Закон г. Масквы «Аб забеспячэнні умоў рэалізацыі права грамадзян Расійскай Федэрацыі на правядзенне ў горадзе Маскве сходаў, мітынгаў, дэманстрацый, шэсцяў і пікетаваньняў». Мэтай ўнясення змяненняў стала стварэнне «спецыяльна адведзеных месцаў» для калектыўнага абмеркавання грамадска значных пытанняў і выразу грамадскіх настрояў. Неабходнасць такога роду рэфоры была прызнана нават вышэйшым кіраўніцтвам Расійскай Федэрацыі.