belgreens.org: Архіў сайта з 2007 да 2020 года

Бягучы сайт тут greenparty.by

Левыя

  • Навіны
    18 лістапада 2014

    Форум беларускіх левых сіл

    16-га лістапада Ў Мінску адбыўся Форум"За сацыяльны прагрэс", адным з арганізарараў якога былі Зялёныя.

     

  • Навіны
    29 сакавіка 2014

    Іншая апазіцыя магчымая!

    Беларускія Зялёныя звярнуліся да партый і арганізацый левага накірунку з заклікам правесці ўвосень Кангрэс па выніках якога сфармаваць агульны выбарчы блок да выбараў 2015-га году.

     

  • Навіны
    03 жніўня 2013

    Актуальныя праблемы сацыяльнага руху

    2-га жніўня ў Мінску адбыўся круглы стол “Актуальныя праблемы сацыяльнага руху”, які арганізавалі Партыя Зялёных і Свабоднае Міжпрафесійнае Аб’яднанне Працоўных (СМОТ). Акрамя актывістаў згаданых арганізацый у мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Партыі Працы, Аб’яднанай Партыі Левых “Справядлівы свет”, праекту Прасвет, шэрагу незалежны’х прафсаюзаў.

  • Навіны
    17 мая 2013

    Дзмітрый Кучук: «Левыя» гатовы адмовіцца ад амбіцыяў”.

    Прапануем запіс праграмы “Два на два” (канал Белсат) з удзелам намесніка старшыні БПЗ Дзмітрыя Кучука. Разам з старшынёй БСДП (Грамада) Ірынай Вештард Дзмітрый Кучук разважае пра палітычныя актуальіі, пачатак працэса кааперацыі левый сіл, фармат і перспектывы такога аб’яднання.

     

    Глядзець праграму можна тут

     

    Прэс-служба Беларускай Партыі Зялёных

  • Навіны
    21 красавіка 2013

    Зламаць дамінацыю правых у апазіцыі

    Уплывовае расійскае выданне Коммерсантъ піша пра пачатак дыялогу беларускіх левых, ініцытарам якога былі таксама Зялёныя.

    Коммерсантъ: Левыя партыі Беларусі вырашылі стварыць адзіную кааліцыю. Яе ініцыятары лічаць такі крок вельмі актуальным з улікам пагаршэння сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне і рыхтуюцца вылучыць адзінага кандыдата на маючых адбыцца ў 2015 годзе прэзідэнцкіх выбарах.

    У новай кааліцыі  Беларуская Сацыял-дэмакратычная партыя ("Грамада"), Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" Беларуская партыя "Зялёныя" і Беларуская партыя працоўных.

    Лідэр "Зялёных" Юры Глушакоў патлумачыў «Коммерсанту», што стварэннем новай кааліцыі левыя будуць дамагацца злому дамінацыі правых у беларускай апазіцыі.

  • Навіны
    20 лютага 2013

    Па выніках сустрэчы актывістаў левых партый і рухаў

    17 лютага ў Мінску адбылася сустрэча прадстаўнікоў Беларускай партыі зялёных, Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады), аргкамітэта Беларускай партыі працы, а таксама незалежных прафсаюзаў і грамадзянскіх ініцыятываў (праект “Прасвет”, Федэрацыя анархістаў).

    Удзельнікі сустрэчы абмяняліся думкамі аб цяперашняй сітуацыі ў краіне, аб тэндэнцыях ў лагеры апазіцыі і планах дзеянняў левых сілаў на маючых адбыцца мясцовых і прэзідэнцкіх выбарах. Канстатаваўшы неабходнасць шырокай мабілізацыі людзей наёмнай працы супраць антысацыяльнай палітыкі ўладаў, відавочны ідэйны крах неаліберальнай альтэрнатывы, удзельнікі сустрэчы аднадушна выступілі за пачатак дыялогу беларускіх левых.