belgreens.org: Архіў сайта з 2007 да 2020 года

Бягучы сайт тут greenparty.by

Сацыяльная палітыка

  • Навіны
    28 ліпеня 2013

    Сацыяльна-адказнае прадпрымальніцтва

    26-га ліпеня  ў горадзе Ветка ( Гомельская вобласць) у дзіцчым садку  № 4 у рамках дабрачыннай акцыі была пастаўлена сістэма ачысткі вады.

    Акцыя праведзена гомельскім актывістам Партыі Зялёных Пятром Філонам, і з'яўляецца наступствам, арганізаваных ім у рамках яго прадпрымальніцкай дзейнасці, турыстычных экскурсій ў Прыпяць і на Чарнобыльскую АЭС.

     Пасля кожнай з такога кшталту паездак у адным з дзіцячых садкоў ці школе для пацярпелых ад  аварыі на Чарнобыльскай АЭС раёнах будуць ўсталёўвацца фільтры для вады ў сталовых. У Веткаўскім раёне абсталяваная сп. Філонам кухня  першая, на якой  цяпер ёсць сучасныя фільтры.

  • Навіны
    22 ліпеня 2013

    “Можа, хопіць трымаць людзей за ідыётаў?”

    Адкрыты сумесны зварот Свабоднага Міжпрафэсійнага Аб'яднання Працоўных (СМОТ), Незалежнага прафсаюзу РУВП "Граніт", Беларускай партыі Зялёныя і Аргкамітэту  Беларускага Сацыяльнага Руху "Разам!"

    Згаданыя вышэй арганізацыі выступілі з адкрытым зваротам да кіраўніка беларускага Савета Міністраў, Міхаіла Мясніковіча у адказ на яго прапанову ўвесці падатак з непрацуючых грамадзян Рэспублікі Беларусь.

    Дадзенае меркаванне прэм'ер-міністр агучыў на нарадзе з кіруючым актывам Магілёўскай вобласці, заявіўшы, што ў Беларусі каля 445 тыс. чалавек працаздольнага насельніцтва, якія нідзе афіцыйна не працуюць, не ўносяць ніякага ўкладу ў развіццё эканомікі, але пры гэтым карыстаюцца сацыяльнымі льготамі, якія прадстаўляюцца ім грамадствам і дзяржавай.

    Тэкст звароту

  • Навіны
    16 кастрычніка 2012

    Праклятыя зарплаты?

    Рэдакцыя выдання Le Monde diplomatique у Беларусі., у склад якой уваходзяць сябры БПЗ, падрыхтавала аналіз сацыяльнай палітыкi ураду.