belgreens.org: Архіў сайта з 2007 да 2020 года

Бягучы сайт тут greenparty.by

Беларуская Партыя Зялёныя выказвае падтрымку актывісту Пятру Маркелаву, арыштаванаму на 14 дзён за патрабаванне пераліку галасоў.

Актывіст Legalize Belarus Пётр Маркелаў быў даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты і назіраў за выбарамі.

Ён быў затрыманы 17 лістапада на выбарчым участку №286 Паўднёва-Заходняй выбарчай акругі № 99, дзе ажыццяўляў назіранне за падлікам галасоў. Заўважыўшы фальсіфікацыю, ён стаў патрабаваць пераліку галасоў, спрабаваў весці фота і відэаздымку. Сябры выбарчай камісіі выклікалі міліцыю. 

Пазней Пятра  выклікалі ў суд, дзе прызналі вінаватым у парушэнні двух артыкулаў Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях: 17.1 (дробнае хуліганства), арт. 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў). Актывіст атрымаў 14 сутак арышту. 

Мы лічым гэты прысуд незаконным і патрабуем вызвалення  Пятра Маркелава і  аднаўлення ў ягоных правах.

Мы выказваем салідарнасць з Пятром і заклікаем усіх максімальна распаўсюдзіць гэтую інфармацыю, каб як мага больш людзей даведаліся аб гэтым. А таксама падтрымаць Пятра асабіста. 

Зрабіць гэта можна наступным чынам: 

Можаце напісаць ліст па наступнам адрасе: г. Мінск, завулак 1-й Акрэсціна, 36, Маркелаву Пятру Зміцеравічу.

Напісаць у асабістых паведамленнях яму ў Інстаграм: @konnikpahoni.