belgreens.org: Архіў сайта з 2007 да 2020 года

Бягучы сайт тут greenparty.by

Польскія Зялёныя салідарныя з беларускімі незалежнымі медыя

Су-старшыні польскай Партыі Зялёных Агнешка Гржубек (Agnieszka Grzybek) і Адам Остольскій (Adam Ostolski) даслалі паслу Рэспублікі Беларусь у Польшчы ліст, у якім выказалі салідарнасць з беларускай грамадзянскай супольнасцю.

“Беларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці, з якімі мы працуем на працягу доўгага часу, праінфармавалі нас, што 20 снежня ўрад пачаў блакаду незалежных вэб-сайтаў”, - тлумачыць учынак Зялёных Багуміл Кольмасіак (Bogumił Kolmasiak),  сября нацыянальнага савету партыі.

Як  паведамляе прэс-служба партыі, Зялёныя лічаць, што зачыстка медыя прасторы “таксама азначае скарачэнне прасторы для грамадскай дыскусіі, немагчымасць інфармаваць грамадства пра будаўніцтва АЭС”.

Польскія Зялёныя заклікаюць усіх суайчыннікаў, якім дарагія такія каштоўнасці як свабода слова, вольны Інтэрнет, салідарнасць з беларускім грамадствам выказаць пратэст супраць інфармацыйнай палітыкі афіцыйнага Мінску, даслаўшы адпаведны ліст на адрас кіраўніка пасольства РБ у Варшаве.