belgreens.org: Архіў сайта з 2007 да 2020 года

Бягучы сайт тут greenparty.by

БПЗ падала заяўку на пікет Дырэкцыі будаўніцтва БелАЭС

Актывісты Беларускай Партыі Зялёных падалі заяўку на правядзенне ў г.Астравец пікету Дырэкцыі будаўнітва Беларускай Атамнай Станцыі. Паводле заяўкі пікет мае адбыцца 26-га крававіка, ў чарговую гадавіну чарнобыльскай аварыі.  

Асноўная тэма запланаванага пікету – пратэст супраць канструкцыі Беларускай АЭС.  БПЗ як і іншыя экалагічныя арганізацыі лічыць  праект БелАЭС  небяспечным для людзей і прыроднага наваколля. Таксама, на нашу думку, беларуская атамная праграма эканамічна нерэнтабельная, паколькі яшчэ больш узмацняе энергетычную залежнасць краіны ад Расеі.  

Актывісты БПЗ падчас акцыі плануюць нагадаць жыхарам Астраўца пра наступствы Чарнобыльскай аварыі і рызыкі развіцця атамнай індустрыі ў Беларусі на прыкладзе іншых краін. На думку Зялёных  будаўнітва БелАЭС антымаральна з улікам маштабаў катастрофы ў Чарнобылі і і яе наступстваў для Беларусі.  

На цяперашні час адказу на пададзеную просьбу пра пікет заяўнікі не атрымалі.