belgreens.org: Архіў сайта з 2007 да 2020 года

Бягучы сайт тут greenparty.by

Еўрапейская Партыя Зялёных

Еўрапейская Партыя Зялёных - гэта традыцыйная палітычная партыя, у склад якой уваходзяць Зялёныя партыі з еўрапейскіх краінаў (неабавязкова чальцоў Еўрапейскага саюзу). Партыі могуць таксама быць кандыдатамі і партнёрамі. Найбольш значныя часткі ЕПЗ - Рада і Камітэт.

Рада складаецца са 120 прадстаўнікоў партыяў. Яны прызначаюцца адпаведна з вынікам апошніх еўрапейскіх ці нацыянальных выбараў. Кожная партыя мае як мінімум двух дэлегатаў. Яна адказнае за палітычнае ўзаемадзеянне ў часе паміж кангрэсамі, а таксама за вырашэнне арганізацыйных пытанняў, такіх як выбары ў камітэт, зацверджанне чальцоў, партнёраў і кандыдатаў Еўрапейскай Партыі Зялёных.


Камітэт складацца з дзевяці чальцоў, абраных сябрамі партый, уключна з двума спікерамі (адзін мужчына і адна жанчына) і генеральным сакратаром. Яны адказныя за штодзённыя палітычныя рашэнні, выкананне рашэнняў Рады і дзейнасць сакратарыята.


ЕПЗ прапануе магчымасць сфарміраваць рэгіянальныя сеткі кшталту Балканскай сеткі, тэматычныя сеткі, прыкладам, Гендэрная сетка і Сетка Зялёных Еўрапейскіх Сталых. Болей інфармацыі пра разнастайныя сеткі можна знасці ў раздзеле ЕПЗ-сеткі. Працоўныя групы таксама фармуюцца з асобаў, прапанаваных партыямі для прыцягнення ўвагі да  канкрэтных палітычных праблемаў і прадстаўлення палітычных дакументаў на ўзгадненне Радай.