belgreens.org: Архіў сайта з 2007 да 2020 года

Бягучы сайт тут greenparty.by

Беларускія "Зялёныя" нагадалі РосАтаму пра Чарнобыль

Напярэдадні ўгодкаў Чарнобыльскай катастрофы беларускія "Зялёныя" пікетавалі галаўны офіс расійскай дзяржаўнай карпарацыі РосАтам у Маскве.

25 красавіка 2013 каля галоўнага офіса дзяржкарпарацыі РосАтам у Маскве адбыўся пікет, прысвечаны 27-годдзю катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Маладыя людзі ў павязках са знакам радыяцыйнай небяспекі трымалі плакаты і расцяжкі са словамі "БелАЭС = Чарнобыль" і "НЕ Астравецкай АЭС у Беларусі".

belgreens-moscow-2013-04-25-3

«Мы вырашылі нагадаць РосАтаму пра небяспеку, якую нясе атамная энергетыка і выказаць пратэст супраць будаўніцтва ў Беларусі Астравецкай атамнай станцыі напярэдадні ўгодкаў Чарнобыльскай трагедыі», - распавёў журналістам лідар моладзевага крыла Беларускай партыі "Зялёныя" Артур Бондараў. - «Асаблівую ўвагу мы жадалі прыцягнуць да таго, што будаўніцтва новай станцыі пагаршае наступствы катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Дзяржкарпарацыя "РосАтом" разам з беларускім урадам нясе адказнасць за разгорнутую ў Беларусі інфармацыйную кампанію па барацьбе з радіофобіяй, якая можа каштаваць жыцця беларускім грамадзянам".

Ён нагадаў, што каля 1,5 мільёнаў беларусаў жывуць на забруджаных радыяцыяй тэрыторыях. І гэта толькі прыблізныя лічбы, у іх не ўваходзяць жыхары раёнаў, якія афіцыйна "пазбаўленых" ад радыяцыі ўказамі службоўцаў.

belgreens-moscow-2013-04-25

Усе гэтыя людзі падвяргаюцца сур'ёзнай небяспецы. На сённяшні дзень асноўнай крыніцай ведаў пра ўздзеянне радыяцыі на здароўе чалавека з'яўляюцца даследаванні японскіх навукоўцаў, якія на працягу паловы стагоддзя сачылі за станам здароўя ахвяр атамных бамбаванняў Хірасімы і Нагасакі. Іх даследаванні паказалі, што праз 25 гадоў пасля аварыі пачынае рэзка пачынае расці ўзровень анкалагічных захворванняў. Беларусь ужо ўступіла ў гэты жудасны і небяспечны перыяд.

Пры гэтым трэба ўлічваць, што японцы падвергліся аднакратнаму апрамяненню, а беларусы працягваюць жыць на забруджаных тэрыторыях на працягу дзесяцігоддзяў, падвяргаючыся ўздзеянню радыяцыі не толькі звонку, але і атрымліваючы ўнутранае апрамяненне з прадуктамі харчавання і вадой.

Яны і іх нашчадкі ў некалькіх пакаленнях падвяргаюцца рызыке генетычных зменаў. Навукоўцы ўжо даказалі, што малыя дозы радыяцыі, якія ўвесь час атрымліваюць жыхары забруджаных тэрыторый, выклікаюць пашкоджанні генаў, якія перадаюцца праз пакаленні. У Беларусі неабходна праводзіць аналагічныя даследаванні, неабходна рэфармаваць сістэму аховы здароўя і рыхтавацца да працы з такімі пацыентамі.

belgreens-moscow-2013-04-25-2

"На прыкладзе Гомельскай вобласці, якая найбольш моцна пацярпелай ад Чарнобыля, мы бачым, што замест таго, каб нагадваць людзям пра небяспеку, якую нясе Чарнобыль, людзей спрабуюць прымусіць забыцца пра яе», - заявіў прадстаўнік гомельскіх "Зялёных" Пётр Філон. - «Каб жыхары Беларусі не баяліся будаўніцтва новай АЭС, іх пераконваюць у тым, што ўсе наступствы чарнобыльскай аварыі ўжо засталіся ззаду, а атамная энергетыка цалкам бяспечная".

Напярэдадні чарговых угодкаў трагедыі мы жадаем нагадаць атамшчыкам пра іх адказнасць за Чарнобыль і патрабуем спыніць злачынства супраць беларускага народа, - заяўляюць "Зялёныя".

Прэс-служба Беларускай Партыі "Зялёныя"