belgreens.org: Архіў сайта з 2007 да 2020 года

Бягучы сайт тут greenparty.by

Зварот з нагоды падпісання генкантракту на будаўніцтва Астравецкай АЭС.

Публікуем падпісаны ў тым ліку БПЗ тэкст звароту экалагічнай грамасдкасці Беларусі да кіраўніцтва Беларусі і Расеі. За спробу перадаць гэты дакумент  ў расійскае пасольства 18-га ліпеня ў Мінску было арыштавана некалькі чалавек.  

У савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, у Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь, ва Ўрад Расійскай Федэрацыі (праз Пасольства ў Рэспубліцы Беларусь)

Адкрыты зварот

Мы, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, аб'яднанняў, палітычных партый, кампаній, ініцыятыўных груп і грамадзяне Беларусі, удзельнікі Беларускай антыядзернай кампаніі, звяртаемся да вас у сувязі з візітам у Беларусь Дмітрыя Мядзведзява і запланаваным на18 ліпеня падпісання генеральнага кантракту на будаўніцтва Астравецкай АЭС.

Мы паслядоўна выступаем за захаванне Беларуссю бяз'ядзернага статуту, супраць рашэння пра будаўніцтва Беларускай АЭС, прынятага аўтарытарна, без уліку меркавання грамадскасці і экспертаў.

Беларуская АЭС, як і любая іншая АЭС, нясе небяспеку цяперашнім і будучым пакаленням: няма гарантыі таго, што катастрофа, падобная Чарнобылю і Фукусіме не паўторыцца, штатныя выкіды радыёнуклідаў будуць прыводзіць да росту анкалагічных захворванняў у раёне размяшчэння АЭС, у прынцыпе  не вырашана праблема радыёактыўных адыходаў і адпрацаванага ядзернага паліва, што будзе уяўляць небяспеку на працягу сотняў і тысяч гадоў. Акрамя таго, праект не абгрунтаваны эканамічна, яго рэалізацыя зменшыць  энергетычную бяспеку і павялічыць залежнасць краіны ад замежных энерганосьбітаў і тэхналогій.

Мы неаднаразова інфармавалі вас парушэнні, якія адбываюцца пры рэалізацыі праекта Беларускай АЭС, а менавіта, парушэнні нацыянальнага заканадаўства і міжнародных абавязкаў Беларусі па канвенцыях ЕЭК ААН  Орхускай і Эспоо, а таксама тэхнічных нормаў.

Мы перадавалі ў ваш адрас Крытыку ОВОС праекта беларускай АЭС, пастанаўленне Грамадскай экалагічнай экспертызы праекта беларускай АЭС і іншыя дакументы, у тым ліку, ацэнкі аўстрыйскіх і літоўскіх экспертаў, якія сведчаць пра парушэнні і праблемы, злучаных з рэалізацыяй праекта Беларускай АЭС.

1. Збудаванне катлавана для Астравецкай АЭС пачалося 31 мая гэтага года і адбываецца паскоранымі тэмпамі без архітэктурнага праекта беларускай атамнай станцыі.

Першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ўладзімір Семашко пацвердзіў  22 чэрвеня, што распрацоўка архітэктурнага праекта АЭС будзе завершана ў маі 2013 га году. Пасля чаго будзе патрэбны час на правядзенне дзяржаўнай экспертызы гэтага праекта. Будаванне катлавана вядзецца не толькі без праекта, прывязанага да мясцовасці, але і без інфармацыйных стэндаў, іншымі словамі нелегальна. Падобная практыка недапушчальная пры будаўніцтве такога складанага аб'екта як атамная электрастанцыя і на парадак павялічвае яе небяспеку.

2. Пры будаўніцтве катлавана і інфраструктуры для Астравецкай АЭС мясцовыя ўлады ігнаруюць інтарэсы мясцовых жыхароў, ствараюць для іх невыносныя ўмовы. Так вёска Шульнікі, змешчаная  ў кіламетры ад катлавана, не плануецца да адсялення. Мясцовыя жыхары ўжо цяпер маюць велізарныя нязручнасці - іх агародныя ўчасткі засыпаны пылам і пяском, паколькі праз іх вёску вялікагрузныя самасвалы вывозяць грунт.

3. Будаўніцтва беларускай АЭС ажыццяўляецца ў перыяд, калі адбываецца разгляд па справе пра парушэнні Беларуссю канвенцыі Эспоо "Пра адзнаку ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансмежным кантэксце", што кажа пра грэбаванне Беларуссю сваімі міжнароднымі абавязкаў і ўскосным удзеле ў гэтым Расіі.

У дадзенай сітуацыі мы лічым неабходным прыпыніць рэалізацыю праекта Беларускай АЭС і пакараць вінаватых у згаданых парушэннях.

У сувязі з гэтым мы патрабуем адмяніць падпісанне генеральнага кантракту пра будаўніцтва беларускай АЭС. У выпадку невыканання нашага патрабавання мы пакідаем за сабой права інфармаваць міжнародныя структуры, такія як ААН і МАГАТЭ пра згаданыя парушэнні, а таксама права ініцыяваць судовыя разгляды, у тым ліку ў наднацыянальных структурах па фактах згаданых парушэнняў.

18 ліпеня 2012 г.

Прэс-служба Беларускай Партыі Зялёных