belgreens.org: Архіў сайта з 2007 да 2020 года

Бягучы сайт тут greenparty.by

БПЗ асуджае арышты эколагаў

У Мінску затрымалі актывістаў антыядзернай кампаніі, якія збіраліся перадаць зварот Мядзведзяву.

Раніцай 18-га ліпеня ў Мінску былі затрыманы актывісты беларускай антыядзернай кампаніі — каардынатар кампаніі Таццяна Новікава і расійскі фізік-ядзернік Андрэй Ажароўскі.

Як пазней стала вядома каардынатара маніторынгавай групы Цэнтра прававой трансфармацыі Міхаіла Мацкевіча і старшыню кіравання ОО "Экадом" Ірыну Сухий таксама затрымалі невядомыя пры выйсці з офіса арганізацыі "Зялёная сетка".

Ірына Сухій накіроўвалася ў расійскае пасольства з мэтай перадаць арыгінал петыцыі супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі, якую таксама падпісала Беларуская Партыя Зялёных. Міхаіл Мацкевіч накіроўваўся ў РАУС Ленінскага раёна, дзе знаходзяцца, раней затрыманыя экалагічныя актывісты Таццяна Новікава і Андрэй Ажароўскій.

Актывісты антыядзернай кампаніі збіраліся перадаць у пасольства РФ у Мbнску адкрыты зварот супраць падпісання генеральнага кантракту на будаўніцтва АЭС. Падпісанне генкантракта запланавана сёння ў рамках візіту ў Мінск прэм'ер-міністра РФ Дмітрыя  Мядзведзява.

БПЗ рашуча асуджае арышт калег-эколагаў. Паводзіны спецслужбаў добра сведчаць пра тое, што ўлада баіцца грамадскага дыялогу наконт мэтазгоднасці развіцця ў краіне атамнай энергетыкі.  

Крыніца: Прэс-служба Беларускай Партыі Зялёных