belgreens.org: Архіў сайта з 2007 да 2020 года

Бягучы сайт тут greenparty.by

«Поперек батьки АЭС не строй»

Пра тое як гарант падставіў "эколагаў" - аматараў мірнага атама

13-га красавіка Юры Салаўёў, старшыня беларускага грамадскага аб'яднання "Экалагічная ініцыятыва ад імя беларускіх экалагічных неўрадавых арганізацый  (!) даў рэсурсу atominfo.ru інтэрв'ю, у якім падтрымаў ідэю будаўніцтва ў Беларусі другой атамнай станцыі.

Салаўеў: "Думаю, што існуючы ў Беларусі навуковы і кадравы патэнцыял цалкам дазваляе пабудаваць і другую АЭС.".

Непасрэдным аўтарам ідэі другой беларускай АЭС з’яўляецца кіраўнік дзяржавы.  3 красавіка на сустрэчы ў Мінску з гендырэктарам Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) Юкіа Амана, Лукашэнка заявіў, што Беларусь гатова ды будаўніцтва другай АЭС. "Калі будзе ваша падтрымка і адпаведныя ўмовы, мы гатовыя і іншую атамную станцыю пабудаваць у Беларусі", - сказаў Лукашэнка.

Аднак цяпер высвятляецца, што правадыр аб'яднання "Экалагічная ініцыятыва” падтрымаў … жарт.  "Я паўжартам сказаў, што нядрэнна было б, каб вы (МАГАТЭ) нам дапамаглі тэхналогіямі пабудаваць другую АЭС", - сказаў Лукашэнка 26-га красавіка.

Пакінем чытачу права аўтаномна судзіць - ці можна ўсур’ёз ставіцца да арганізацыі, лідар якой падтрымлівае жарты?  Хіба, што сп. Салаўёў таксама "паўжартам" казаў пра” існуючы ў Беларусі навуковы і кадравы патэнцыял цалкам дазваляе пабудаваць і другую АЭС”?

У любым выпадку гісторыя з эколагамі, якія гатовыя падтрымаць АЭС  сведчыць спробу стварыць лагер "эколагаў", якія падтрымліваюць айчынную атамную праграму. БПЗ  рашуча асуджае падобныя намеры, паколькі тэрміны “экалогія” і “мірны атам” у нашым разуменні супярэчаць адзін аднаму

Крыніца: Прэс-служба Беларускай Партыі “Зялёныя”