belgreens.org: Архіў сайта з 2007 да 2020 года

Бягучы сайт тут greenparty.by

Спыніць уступ Польшчы у атамную энергетыку!

Польшча рыхтуецца стаць ядзернай дзяржавай. Зялёныя супраць.

Пакуль суседняя дзяржава не мае ўласных атамных электрастанцый і на 94 % пакрывае свае патрэбы ў электраэнергіі за кошт вугальных электрастанцый. У траўні 2011 года польскі Сейм прыняў рашэнне ўвайсці ў атамную энергетыку.  Запланава будаўніцтва дзвюх АЭС з магутнасцю 3 000 мегават. Плануецца, што у 2020 годзе першы польскі рэактар будзе ўведзен у эксплуатацыю. У цяперашні час урад шукае для гэтага пляцоўку.

Нам, як суседзям, не абыякава тое, што адбываецца ў Польшчы. Таму мы цалкам падтрымліваем польскае грамадства і эколагаў ў дзейнасці супраць будаўніцтва атамных электрастанцый і за новую эру ў сферы энергтыкі. Мы павінны ясна даць зразумець польскаму ўраду, што для атамных электрастанцый няма падыходзячага месца!

Атамная энергетыка з'яўляецца надзвычай небяспечнай і нясе незлічоныя рызыкі для чалавека і навакольнага асяроддзя. Катастрофы ў Чарнобылі і Фукусиме паказалі маштабы разбуральнай сілы гэтай высока рызыкоўнаў тэхналогіі.

Радыяктыўнасць не ведае межаў. А будаўніцтва новых атамных электрастанцый павялічвае рызыку заражэння і забруджвання ў выніку разліваў, аварый і землятрусаў. Акрамя таго ў выгтку эксплуатацыі атамных электрастанцый ствараецца дадатковыя высокатаксічныя і радыяактыўныя адходы.  Для іх захоўвання да гэтага часу няма не знойдзена бяспечнае рашэнне. Такім чынам не пазбежны новыя транспартыроўкі ўрану і ядзерных адходаў. Рызыкі транспартных аварый, авіякатастроф і тэрактаў не кантралюецца.

Таксама мы падтрымлівае нашых нямецкіх сяброў і калег з іншай краіны-суседкі Польшчы, Германіі. Згодна з еўрапейскім заканадаўствам ў ФРГ ў рамках так званай стратэгічнай экалагічнай ацэнкі (СЭА) ёсць магчымасць прадставіць польскаму ўраду запісы (аргумент-пратэст) планавання атамных электрастанцый. Фракцыі нямецкай партыі Зялёныя ў зямельных парламентах Брандэнбурга, Берліна і Мекленбург-Пярэдняй Памераніі (Гэтыя федеральныя землі знаходзяцца непасрэдна на мяжы з Польшчай) ініцыявалі распрацоўку юрыдычнага заключэння, з дапамогай якой можна вызначыць зыходную кропку для такіх запісаў і пратэстаў. Вынік: працэс, па якому польскі ўрад жадае запусціць ядзерную праграму, мае сур'ёзныя памылкі ў змесце і парушае прававыя нормы ЕС. Больш дакладную інфармацыю можна атрымаць  на сайце фракцыі нямецкіх Зялёных у зямлі Бранденбург (http://gruene-fraktion-brandenburg.de/startseite/volltext-startseite/article/atomprogramm_der_republik_polen_verstoesst_gegen_eu_recht/

Крыніца: Беларускай Партыі “Зялёных”