belgreens.org: Архіў сайта з 2007 да 2020 года

Бягучы сайт тут greenparty.by

Сучаныя тэхналогіі супраць АЭС

Маладзёвае крыло Беларускай Партыі Зялёных зняла ролік пра пікет экалогамі галоўнага офісу агенцтва “Росатам”

Як вядома 18 лістапада група сяброў партыі Зялёных разам з прадстаўнікамі іншых беларускіх і расейскіх арганізацый экалагічнага накірунку правялі пікет каля будынку кампаніі “Росатам” ў Маскве. Пікет, у якім удельнічала каля 40 асобаў, прайшоў пад лозунгам “Росатам – рукі прэч ад Беларусі”. Дэлегацыя пікетчыкаў перадала ў Росатом зварот, копія якога адрасавана ураду Расіі. У ім прадстаўнікі беларускай грамадскасці патрабуюць ад Росатома адмовіцца ад рэалізацыі праекта АЭС на Беларусі.

Пра тое як праходзіла акцыя вачыма Зялёных можна пабачыць у роліку, які змешчаны тут.

Яўген Герасіменка, сябра партыі “Зялёныя”, адзін з удзельнікаў пікета і аўтараў роліка распавядае пра гісторыю яго стварэння і канцэпцыю: “Справа ў тым, што мы не планавалі выкідваць у сеціва падобнае вдэа, але троху абмеркаваўшы, мы вырашылі што гэта цалкам не правільна. Нашыя сябры і прыхільнік партыі павінны ведаць аб дзейнасці нашага моладзевага крыла “Генерацыі Зялёных”, павінны ведаць як гэта захапляе. Бо мне здаецца, што гэта даволі цікавае відовішча.Дарэчы, мы зараз працуем над тым, каб такога кшталту кантэнту з'яўлялася болей на нашым сайце. Каму як не маладым прасоўваць сучасныя тэхналогіі ў дзейнасці нашай арганізацыі?”.

Прэс служба Беларускай Партыі Зялёных