belgreens.org: Архіў сайта з 2007 да 2020 года

Бягучы сайт тут greenparty.by

Колькі беларусаў сапраўды за АЭС?

Нават афіцыйныя медыя прызнаюць, што ідэя будаўніцтва БелАЭС не мае асбсалютнай падтрымкі з боку насельніцтва Беларусі.

Амаль апазіцыйную экалагічную статыстыку апублікавала 16-га лістапада Народная Газета – адна з вядучых афіцыйных газет. Аказваецца праект АЭС не карыстаецца агульнай народнай падтрымкай.

Народная газета піша :“Дадзеныя нядаўніх сацапытанняў, праведзеных Інстытутам сацыялогіі НАН Беларусі, гэта пацвярджаюць – колькасць прыхільнікаў ядзернай энергетыкі ў краіне за шэсць гадоў вырасла больш за ўдвая - амаль да 60 адсоткаў”.

Адрас спасылкі: http://ng.by/ru/issues?art_id=61532

Атрымліваецца, што толькі ў гэтым годзе колькасць прыхільнікаў стварэння атамнай галіны склала 60 працэнтаў. Такім чынам, сыходзчы з дадзеннай статыстыкі,  на момант пачатку абмяркавання праекту (2-3 гады таму) большасць беларусаў былі хутчэй за ўсё супраць будаўніцтва станцыі. Аднак ужо тады чыноўнікі казалі пра падтрымку ідэі канструкцыі АЭС.

У любым выпадку нават праўладныя медыя  вызнаюць, што вялікая частка насельніцва ( 40 працэнтаў) сёння выступае супраць праекту АЭС.  Так ці можна ў такіх умовах казаць пра тое, што планы будаўніцтва АЭС легітымныя?

Прэс – служба: Беларускай Партыя Зялёных