belgreens.org: Архіў сайта з 2007 да 2020 года

Бягучы сайт тут greenparty.by

Пікет у Маскве

18 лістапада група сяброў партыі Зялёных разам з прадстаўнікамі іншых беларускіх і расейскіх арганізацый экалагічнага накірунку правялі пікет каля будынку кампаніі “Росатам” ў Маскве.

Пікет, у якім удельнічала каля 40 асобаў, прайшоў пад лозунгам “Росатам – рукі прэч ад Беларусі”. Падставай для пікету сталі заявы беларускіх афіцыйных асобаў пра магчымасць падпісання Лукашэнкам і Мядведзевым крэдытнай дамовы і кантракту на будаўніцтва беларускай АЭС. Эколагі выступаюць супраць фінансаваньня Расеяй праекту Астравецкай АЭС.

Дэлегацыя пікетчыкаў перадала ў Росатом зварот, копія якога адрасавана ураду Расіі. У ім прадстаўнікі беларускай грамадскасці патрабуюць ад Росатома адмовыіцца ад рэалізацыі праекта АЭС на Беларусі.

У тэксце звароту, у прыватнасці, гаворыцца «Мы абураны тым, што заключэнне дамовы пра будаўніцтва АЭС паміж Дзяржкарпарацыяй «Росатом» і беларускім бокам ажыццяўляецца без уліку меркавання грамадскасці».

Пікетчыкі таксама праінфармавалі генеральнага дырэктара Росатома Сяргея Кірыенка пра тое, што праект беларускай АЭС рэалізуецца са шматлікімі парушэннямі міжнароднага заканадаўства.

Крыніца: Прэс-служба Беларускай Партыі Зялёных