belgreens.org: Архіў сайта з 2007 да 2020 года

Бягучы сайт тут greenparty.by

Мядведзеў мусіць лічыцца з думкай грамадства

Медыя поспехам лічаць эколагі маштабы рэакцыі СМІ на іх зварот да  Дзмітрыя Мядзведзева. Нагодай для персанальнага звароту беларускіх эколагаў да прэзідэнта Мядзведзява паслужыла зацвярджэнне Аляксандрам Лукашэнка Астравецкай пляцоўкі для будаўніцтва АЭС адпаведным указам  №418 "Пра знаходжанне і  праектаванне атамнай электрастанцыі ў Рэспубліцы Беларусь" ад 15 верасня 2011.

У лісце да Мядведзева, якую сярод іншых падпісала Беларуская Партыя "Зялёныя (БПЗ), гаворыцца "Расія можа зрабіць недружалюбны крок у адносінах да народаў Беларусі і суседніх з ёю краін, удзельнічаючы ў будаўніцтве беларускай АЭС". 

Навіна выклікала вялікі рэзананс у прэсе. Сярод  медыя, якія апублікавалі тэкст заявы, такія ўплывовыя і папулярныя як БелАПАН, Комсомольская правда, Росбалт,  Народная Воля, Хартыя 97. Усяго матэрыялы пра зварот з'явіліся ў больш за 30 выданнях.   

Па словах Таццяны Новікай, сакратара Беларускай Антыатамнай Кампаніі: "У выніку пра пазіцыю эколагаў даведаліся як найменш 30 тысяч чалавек".  

 Гэта значная лічба з улікам таго, што праціўнікі БелАЭС не маюць ўласных магутных СМІ і працуюць ва ўмовах  манапалізацыі медыя прасторы  афіцыйнымі выданнямі, якія вядуць інфармацыйную кампанію ў падтрымку будаўніцтва станцыі  

БПЗ лічыць, што Дмітры Мядведзеў не мае права ігнараваць відавочную заклапочанасць грамадстваў абодвух краін  праблемай удзелу Расеі ў будаўніцтве  БелАЭС, і як мінімум і адрэагуе на ліст. 

Крыніца: Прэс служба Беларускай Партыі "Зялёныя"